Bielański
|
... |
Bielański Integrator Przedsiębiorczych
al. Zjednoczenia 25 |
---|
Лайфхакі эфектыўнай медыйнай камунікацыі для малых фірм і асабістых брэндаў.
Кансультацыі магчымыя на беларускай, а таксама на рускай, польскай, англійскай мовах.
На якіх пляцоўках лепш за ўсё распавядаць пра свае тавары і паслугі? Як прыцягнуць увагу СМІ і атрымаць бясплатную рэкламу? З чаго складаецца ідэальная публікацыя ў сацыяльных сетках? У чым магія апавядання гісторый? І... як не сказаць лішняга?
Падчас кансультацыі мы разам зірнем і прааналізуем, як вы камунікуеце з вашай мэтавай аўдыторыяй зараз (дасылайце спасылкі на вашыя асноўныя каналы - вэбсайт, старонкі ў сацсетках, партфоліа і г.д. - праз форму рэгістрацыі на кансультацыю). Знойдзем спосабы, як удасканаліць вашую камунікацыю, каб яна болей адпавядала вашым бягучым і доўгатэрміновым мэтам, падбярэм ёй адпаведную танальнасць. Падумаем над тым, як развіць супрацоўніцтва з іншымі медыяпляцоўкамі. Пазнаёмімся з лепшымі практыкамі стварэння эфектыўных публікацый для ўласных каналаў, пашукаем найбольш адпаведныя для вас фарматы. Знойдзем скарбы сторытэлінгу ва ўласных кішэнях.
Лідэр: Раман Абрамчук, спецыяліст па медыйнай камунікацыі
Маю багаты вопыт кіравання і развіцця медыяканалаў як для бізнесу, так і для некамерцыйных арганізацый, добра знаёмы з лепшымі практыкамі стварэння і рэдагавання кантэнту ў розных фарматах, а таксама яго прасоўвання.
Больш падрабязна пра мой прафесійны вопыт: https://www.linkedin.com/in/raman-abramchuk/